W1siziisijiwmtyvmdcvmdevnjztcxpwbdazzl9fmi5qcgcixsxbinailcj0ahvtyiisijqwoxgznzgixv0?sha=af8bb28bcdcaf032

TELEGRAMBOT VINSHAVANKI

Навагодні перыяд – цудоўны час для таго, каб зрабіць невялікі душэўны праект, які можа атрымаць добрае асвятленне ў анлайн-СМІ. Таму перад агенцтвам стаяла задача распрацаваць PR-праект для мабiльнага аператара velcom.

W1siziisijiwmtyvmdcvmdevog1iexbpbm81z19fmi5qcgcixv0?sha=117714b96dbe3e37

ЗАДАЧЫ:

•  умацаваць лаяльнасць аўдыторыі ў эмацыянальны навагодні перыяд,

•  дапамагчы кліенту замацаваць за сабой тэрыторыю інавацыйнасці,

•  працягнуць паслядоўна развіваць платформу падтрымкі праектаў нацыянальнай культуры і беларускай мовы.

Мэтавая аўдыторыя:

Smart&Hi-tech. Маладыя і прагрэсіўныя людзі, якія карыстаюцца некалькімі гаджэтамі, нават адначасова. Яны амаль не размаўляюць пры дапамозе галасавой сувязі і СМС, а аддаюць перавагу месенджарам. На «ты» з тэхналогіямі, сочаць за навінкамі, любяць тэсціраваць новыя праграмы і інструменты. Любяць усё новае і незвычайнае.

ІДЭЯ:

Спецыяльна да новага года мы распрацавалі першы беларускамоўны бот для месенджара telegram, які набірае папулярнасць, а таксама  дапоўнілі яго камплектам яркіх навагодніх стыкераў. Як гэта працуе: 
1. трэба дадаць імя бота Vinshavanki ці @vinshavatar у радок пошуку  месенджара telegram і націснуць Start; 
2. напісаць боту, каго вы хочаце павіншаваць: напрыклад, маму ці брата;
3. скапіраваць віншаванне і адправіць яго ў любым месенджары або па СМС.

Таксама карыстальнік мог усталяваць набор навагодніх стыкераў і выбраць неабходны для адпраўкі разам з текстам.

W1siziisijiwmtyvmdyvmzavm2pxa2kzbgjucl9flmpwzyjdxq?sha=bb1d5bc3390abd47

ВЫНІКІ:

Velcom даў магчымасць павіншаваць сяброў і блізкіх на роднай мове і больш арыгінальна, чым звычайна. Адметнай рысай праекта стала яго інавацыйнасць і яркая нацыянальная тэматыка.

1. У першыя тры днi кампанii Было размешчана больш за 12 PR-публікацый пра Telegrambot

2. Мы звязаліся з беларускамоўнымі лідарамі меркаванняў, якія пратэсціравалі бота і далі станоўчы водгук  на сваіх старонках у сацыяльных сетках

3. За 12 дзён з ботам было пачата 1905 дыялогаў. 

4. 1327 карыстальнікаў telegram  дадалі нашы стыкеры.

W1siziisijiwmtyvmdcvmdcvngtmaxm4mmi2dl9fms5qcgcixv0?sha=fb6818f8013d8e4f