W1siziisijiwmtcvmdevmdmvn2vocxzlazvpzl82lnbuzyjdlfsiccisinrodw1iiiwinda5edm3ocjdxq?sha=d4bfe5f67ae86621

Пазнай гiмны розных краiн на беларускай мове

Прадстаўнікі якой краіны будуць трымаць руку на сэрцы, калі перад міжнароднымі спаборніцтвамі пачуюць наступныя радкі?

Так, мы любім родны край!

Гор, лясоў абшар.

Мора, вецер, мірны гай,

Неба ў плямах хмар.

W1siziisijiwmtyvmtivmjgvzhrkdhztmtjux18ucg5nil1d?sha=17abd8c308e5b09f

Мэта 

павысіць лаяльнасць да брэнду Бульбашъ® за кошт раздзялення значных для аўдыторыі нагод.

Задача

распрацаваць інтэрактыўную промастаронку для правядзення спецыяльнага праекта ў перыяд Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа.

Мэтавая аўдыторыя

Мужчыны 18–45 гадоў, з даходам сярэднім і вышэй. Ганарацца тым, што яны беларусы, паважаюць культуру і традыцыі і пры гэтым ідуць у нагу з часам.

Перыяд правядзення

5–22 жніўня 2016 года

Крэатыўная ідэя

У гонар перамог спартсменаў на спаборніцтвах звычайна гучыць іх нацыянальны гімн. Калi б да брэндаў было такое ж стаўленне, Бульбашъ® стаў бы амбасадарам Беларусі ў свеце: якасць прадукцыі заваявала павагу далёка за межамі нашай дзяржавы.

Мы выкарыстоўваем любую магчымасць, каб прасоўваць нашу культуру ў інтэрнацыянальнай прасторы. І для таго каб прадэманстраваць, што беларуская мова можа быць сродкам міжнародных зносін, мы вырашылі перакласці на яе гімны розных краін ды паказаць, як цудоўна яны загучаць.

Паспрабуйце здагадацца, радкі з гімнаў якіх краін мы пераклалі на беларускую мову.

Структура кампаніі

Промасайт для праходжання тэсту.

Медыйная падтрымка промасайта.

Падтрымка ў сацыяльных сетках.

Рэалізацыя

Брэндаваны промасайт http://anthem.bulbash.com/, на якім карыстальніку прапаноўвалася ўгадаць, гімн якой краіны перакладзены на беларускую мову.     У тэст генерыравалася 5 пытанняў з 3 варыянтамі адказаў, у карыстальніка была магчымасць падзяліцца сваім вынікам у адной з трох сацыяльных сетак.

W1siziisijiwmtyvmtivmjgvn2d5nnu0ag1inf9flmdpzijdxq?sha=b6710899308f2b39

Прасоўванне

Запуск промастаронкі суправаджаўся банернай кампаніяй на буйных і рэлевантных для мэтавай аўдыторыі інтэрнэт-рэсурсах: onliner.by, Rambler&Co і інш., а таксама тэматычных рэсурсах: pressball.by, tribuna.com, sports.ru. У медыяспліт таксама ўваходзілі тызеры ў Facebook і рэклама ў Instagram. Значная колькасць пераходаў на сайт дала пляцоўка pressball.by.

Вынікі

У перыяд з 5 да 22 жніўня на сайце было 23 000 унікальных карыстальнікаў, амаль 50% ад тых, хто перайшоў на галоўную старонку, пачалі праходзіць тэст, 17% падзяліліся сваімі вынікамі ў сацыяльных сетках. 40% удзельнікаў, якія адказалі на 3 і больш пытанняў, паўторна праходзілі тэст 2 разы і больш.