W1siziisijiwmtcvmdevmdmvmtuwmwjkbtr4zv9fmi4ylnbuzyjdlfsiccisinrodw1iiiwinda5edm3ocjdxq?sha=157af1f2634f5feb

Навучыся адрозніваць сапраўднае!

У сучасным свеце ўсё часцей можна сустрэць фэйкавыя рэчы. Кожны дзень яны спрабуюць выдаць сябе за тое, чым не з’яўляюцца на самой справе.

ААТ «Лідскае піва» ўпершыню ў Беларусі прымяніла тэхналогію трохступеньчатага метаду зброджвання на нізавых і верхавых дрожджах – Triple Fermentation. Як вынік – беларускі спажывец атрымаў сапраўднае пшанічнае піва без замутняльнікаў і стабілізатараў. У асартыменце нефільтраванае светлае і нефільтраванае цёмнае. Тэхналогія вытворчасці піва «Лідскае Пшанічнае» цалкам адпавядае рэцэпту сапраўднага пшанічнага піва з Баварыі.

Мэта

Сфарміраваць пазнавальнасць і стымуляваць цікаўнасць да прадукту, данесці асноўныя перавагі «Лідскага Пшанічнага».

Задача агенцтва

Распрацаваць і рэалізаваць крэатыўную канцэпцыю, якая ў даступнай форме данясе да спажыўца асноўныя перавагі піва «Лідскае Пшанічнае».

Мэтавая аўдыторыя

Асноўнае ядро – мужчыны ва ўзросце 20–40 гадоў, якія пражываюць у буйных гарадах. 

Больш амбіцыйныя, чым сярэднестатыстычны чалавек. Пры куплі пшанічнага піва для іх важна атрымаць асалоду ад піва і адчуць сябе знаўцай пiва . Яны атрымліваюць асалоду ад самога працэсу спажывання сапраўднага пшанічнага піва.

Перыяд правядзення

29 жніўня – 26 верасня 2016 года

Крэатыўная ідэя

У нашым жыцці многа несапраўдных рэчаў. Кожны дзень яны спрабуюць выдаць сябе за тое, чым не з’яўляюцца на самой справе. Асабліва гэта адчуваецца, калі гаворка заходзіць пра пшанічнае піва. Мы прапанавалі карыстальнікам простую механіку, але такую, якая ўцягвае і можа хутка навучыць адрозніваць сапраўдныя рэчы.

Тэст уяўляе сабой серыю відэапытанняў, у якіх карыстальніку прапануецца вызначыць, сапраўдны перад ім прадмет ці фэйкавы. Каб даведацца правільны адказ, трэба перайсці да наступнага роліка, на які ёсць прамая спасылка ў апісанні да відэа. Кожны адказ суправаджаецца сэнсавым пэкшотам, які расказвае пра натуральныя якасці «Лiдскага Пшанiчнага». Для рэалізацыі ідэі былі намаляваны 3D-мадэлі трох прадметаў, якія былі выкарыстаны ў відэароліках: сыр, лімон і адкрывалка.

W1siziisijiwmtyvmtivmjgvndiyb29hnxjlnf9flnbuzyjdxq?sha=e4d2bafafdddb8ec
W1siziisijiwmtyvmtivmjgvmnpjy3o5n2zkev9flnbuzyjdxq?sha=dba625a0ae108cd4

Вынікі

Усяго ролік 1 «“Лiдскае Пшанiчнае”: цi сапраўдны гэта лiмон?» паглядзелі 51 386 разоў, больш за 50% карыстальнікаў даглядзелі яго да канца. Таргетынг факусіраваўся на мужчынскую аўдыторыю, у выніку ролік праглядзелі 67% мужчын і 33% жанчын. Канверсія пераходаў з роліка 1 у ролік 2 «“Лiдскае Пшанiчнае”: цi сапраўдная гэта адкрывалка?» склала 12% (6311 прагляд).

W1siziisijiwmtyvmtivmjgvogtyzzzjmgjuav9flnbuzyjdxq?sha=0c70a7aadf4e297f