W1siziisijiwmtyvmdcvmtkvmwvhdwqwbgdvnl9rdmlldgtpx3ntywxslnbuzyjdlfsiccisinrodw1iiiwinda5edm3ocjdxq?sha=a8896d98b329ec95

Беларускія кветкі

Сувеніры – гэта не абавязкова сувязь з мінулым. Дзякуючы ім можна падзяліцца лепшым з сучаснасці! Разам з velcom мы распрацавалі калекцыю сувеніраў з нацыянальнымі кветкамi, кожная з якіх сімвалізуе штосьці блізкае брэнду, тое, чым хацелася б падзяліцца з абанентамі і падпісчыкамі.

W1siziisijiwmtyvmdcvmtkvewu2awp0y3htx18uanbnil1d?sha=bfb83cff3d0faaca
W1siziisijiwmtyvmdcvmtkvowl4ytnrnmp6nv9flmpwzyjdxq?sha=d1590580f768b5a7
W1siziisijiwmtyvmdcvmtkvngd3mhvmbgdomf9flmpwzyjdxq?sha=180ba2f9b8e02ad0
W1siziisijiwmtyvmdcvmtkvnzrhbmfkbmd4of9flmpwzyjdxq?sha=2562c9057cd64f8e
W1siziisijiwmtyvmdcvmtkvmxgyajn3zw5pef9flmpwzyjdxq?sha=f4db1d2ab9020f4c
W1siziisijiwmtyvmdcvmtkvnwfoztzizzdjdl9flmpwzyjdxq?sha=31f4544136491ba4

Задача:

Распрацаваць канцэпцыю і дызайн сувеніраў для ўдзельнікаў суполак velcom у сацыяльных сетках на 2016 год.

Ідэя:

У якасці выяў выкарыстоўваліся беларускія кветкі, якія сімвалізуюць не толькі нацыянальны каларыт, але і рэчы, блізкія па каштоўнасцях мабільнаму аператару velcom.

Валошка — сімвал вернасці. Званочак - падзяка. Календула - сімвал сціпласці, а зверабой — лідэрства. Чартапалох — сімвал аховы, а лянок — сям'і.

Рэалізацыя:

Для сувеніраў быў выбраны паліганальны стыль адмалёўкі: просты і лёгкі, з аднаго боку, але стыльны і сучасны — з другога.

W1siziisijiwmtyvmdcvmjevm2joytztcjd5cv9rdmlldgtpx3byzxzpzxcuanbnil1d?sha=9b94ca9a42a48678

Вынікі:

У выніку былі выраблены розныя тыпы сувеніраў: суколкі, торбы, блакноты. значкі, паштоўкі і налепкі.

Паштоўкі, асабіста падпісаныя супрацоўнікамі velcom, атрымалі ўсе ўдзельнікі конкурснай актыўнасці #velcom17: для гэтага неабходна было пакінуць свой паштовы адрас.

У чэрвені 2016 дызайн сувеніраў атрымаў 2 узнагароды фестываля беларускамоўнай рэкламы Adnak: 3 места ў намінацыі "Паштоўкі, флаеры, запрашэнні", а таксама другое месца ў намінацыі "Рэкламныя сувеніры і бізнес-падарункі".

P.S. Цікава, што самыя папулярныя кветкі па водгуках — чартапалох і зверабой.

W1siziisijiwmtyvmdcvmjevntbynm5xctjnyv9kaxbsb20uanbnil1d?sha=34923a5c499d817f